Спадчына: Лагвіновіч Іван Піліпавіч
Чацвер, 30 Студзень 2025 14:30
16 студзеня 2025 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Лагвіновіча (1940–2011), паэта
Іван Піліпавіч Лагвіновіч нарадзіўся 16 студзеня 1940 г. на хутары Запрапасць, недалёка ад сяла Малькавічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сямі класаў паехаў у Данбас. У г. Снежнае Данецкай вобласці скончыў горнапрамысловае вучылішча і стаў шахцёрам. У 1990 г. выйшаў на пенсію і праз год вярнуўся на радзіму. У маі 1992 г. пераехаў у г. Баранавічы.
Аўторак, 24 Люты 2015 13:15
29 студзеня 2015 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Івана Піліпавіча Лагвіновіч (1940–2011), паэта
Іван Піліпавіч Лагвіновіч нарадзіўся 29 студзеня 1940 года на хутары Запрапасць, за пяць кіламетараў ад сяла Малькавічы (цяпер у Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці), у вялікай (сямёра дзяцей) сялянскай сям’і.